Аляксей Талстой

Залаты ключык, або Прыгоды Бурацины

Пераклад: А.Бачыла

Джузэпэ трапилася пад руку палена, якое пишчала чалавечым голасам

Даўным-даўно ў гарадку на беразе Мижземнага мора жыў стары сталяр Джузэпэ, па мянушцы Шызы Нос.

Аднойчы яму трапiлася пад руку палена, звычайнае палена, якое кладуць у печ для ацяплення ў зiмовы час.

- Нядрэнная рэч, - сказаў сам сабе Джузэпэ, - можна змайстраваць з яго што-небудзь накшталт ножкi для стала...

Джузэпэ надзеў акуляры, абматаныя вяровачкай, - таму што акуляры были таксама старыя, - пакруциў у руцэ палена i пачаў яго часаць сякеркаю. Але тольки ён пачаў часаць, як нечы вельми тоненьки галасок прапишчаў:

- Ой-ой, асцярожней, калi ласка!

Джузэпэ ссунуў акуляры на кончык носа, пачаў аглядаць майстэрню, никога...

Ён заглянуў пад варштат, - нiкога...

Ён паглядзеў у кошыку са стружками, - никога...

Ён высунуў галаву за дзверы, - никога на вулицы...

"Няўжо мне здалося? - падумаў Джузэпэ. - Хто б гэта мог пишчаць?.."

Ён зноў узяў сякерку i зноў, - толькi ўдарыў па палене...

- Ой, балюча ж, кажу! - заскуголiў тоненькi галасок.

На гэты раз Джузэпэ спалохаўся не на жарт, у яго нават акуляры запацели... Ён агледзеў усе кутки ў пакои, залез нават у печ i, задраўшы галаву, доўга глядзеў у комин.

- Няма нiкога...

"Можа, я выпiў чаго-небудзь благога i ў мяне звiнiць у вушах?" - разважаў сам з сабою Джузэпэ.

Не, сёння ён ничога благога не пиў... Крыху супакоиўшыся, Джузэпэ ўзяў гэблик, стукнуў малатком па задняй яго частцы, каб у меру, - не надта многа i не надта мала, - вылезла лязо, паклаў палена на варштат i - тольки ўзяў стружку...

- Ой, ой, ой, ой, слухайце, чаго вы шчыпаецеся? - запишчаў тоненьки галасок...

Джузэпэ выпусциў гэблик з рук, адступиўся назад i сеў проста на падлогу: ён здагадаўся, што тоненьким галаском гаварыла само палена.

Джузэпэ дорыць палена, якое ўмее гаварыць, свайму сябру Карла

У гэты час да Джузэпэ зайшоў яго даўнi прыяцель, катрыншчык, якога звалi Карла.

Калисьци Карла ў шыракаполым капелюшы хадзиў з цудоўнай катрынкай па гарадах i спевами i музыкай зарабляў сабе на хлеб.

Цяпер Карла быў ужо стары i хворы, i катрынка яго даўно паламалася.

- Дзень добры, Джузэпэ, - сказаў ён, зайшоўшы ў майстэрню. Чаму ты сядзиш на падлозе?

- А я, ведаеш, згубиў маленькую шрубку... Ды ну яе! - адказаў Джузэпэ i скоса глянуў на палена. - Ну, а ты як жывеш, стары?

- Дрэнна, - адказаў Карла. - Усё думаю - як бы мне зарабиць на хлеб... Хоць бы ты мне памог, параиў бы, ци што...

- Вельмi проста, - сказаў весела Джузэпэ i падумаў сам сабе: "Пазбаўлюся я зараз ад гэтага праклятага палена". - Вельмi проста: бачыш - ляжыць на варштаце цудоўнае палена, вазьмi ты гэтае палена, Карла, i занясi дадому...

- Эх-хе-хе, - нявесела адказаў Карла, - а далей што? Прынясу я дадому палена, а ў мяне нават i печкi ў каморцы няма.

- Я табе не абы-што кажу, Карла... Вазьми ножык, выраж з гэтага палена ляльку, навучы яе гаварыць розныя смешныя словы, спяваць i танцаваць, ды i наси па дварах. Заробиш на кавалак хлеба i на шклянку вина.

У гэты час на варштаце, дзе ляжала палена, пискнуў вясёлы галасок:

- Брава, цудоўна прыдумана, Шызы Нос!

Джузэпэ зноў затросся ад страху, а Карла тольки здзиўлена азираўся, адкуль голас?

- Ну, дзякуй, Джузэпэ, што параiў, вазьму, бадай-што, тваё палена.

Тады Джузэпэ схапиў палена i хутчэй сунуў яго сябру. Але ци ён нязручна сунуў, ци яно само падскочыла
страница 1
Толстой А.Н. Залаты ключык, або Прыгоды Бурацины (на белорусском языке)
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
  • 11
  • 12
  • 13
  • 14
  • 15
  • 16
  • 17
  • 18
  • 19
  • 20
  • 21
  • 22
  • 23
  • 24
  • 25
  • 26
  • 27
  • 28
  • 29
  • 30
  • 31
  • 32
  • 33
  • 34
  • 35
  • 36
  • 37
  • 38